<<
>>

Тема 1. Средневековая экономическая мысль: схоласты, меркантилисты, утописты.

Вытокі. Першыя навукі ў Еўропе зарадзіліся яшчэ ў дахрысьціянскія часы, у Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме. Была сярод іх і навука з назвай “эканоміка”. Праўда ў тыя часы яе прадмет вызначаўся значна вузей, як навука кіраваньня хатняй гаспадаркай.

Даходзіла да таго, што ў першым вядомым трактаце з назвай “Эканоміка”, які прыпісываецца Арыстоцелю (384-322), зьмяшчаўся разьдзел “Як кіраваць жонкай”. Веды аб кіраваньні дзяржаўнай гаспадаркай антычныя мысьліўцы адносілі да навукі з назвай “Палітыка”. Два асноўных трактата тут таксама належаць Арыстоцелю – “Нікімахава этыка” і “Палітыка”. Арыстоцель даводзіў пра перавагі прыватнай формы над грамадзкай формай уласнасьці; сацыяльную няроўнасьць ў грамадзтве тлумачыў няроўнасьцю здольнасьцей, якія людзі атрымліваюць ад прыроды. У той час было агульнапрынятым лічыць, што фізічнай працай павінны займацца рабы, – людзі, якія трапілі ў палон, альбо былі народжаны ў няволе і ня здольныя ні да якай іншай працы з-за абмежаваных інтэлектуальных і маральных здольнасьцей. Сапраўдны грамадзянін павінен быў удзельнічаць у дзяржаўных справах, кшталціць сваё вайсковае майстрэрства, каб быць здольным бараніць дзяржаву, падвышаць свае веды ў астатніх навуках з мэтай духоўнага ўдасканаленьня. Таму Арыстоцель лічыў, што грамадзяне краіны не павінны займацца ні гандлем, ні земляробствам, ні пазыкай грошаў пад працэнт, і ніякай іншай дзейнасьцю, якая мае на мэце атрыманьне прыбытку. Так, ён лічыў, што гандль павінны весьці замежнікі. Пазьней, праз 15 стагодзьдзяў, дактрына Арыстоцеля добра падыйшла для абгрунтаваньня феадальнага грамадзскага ладу ў Еўропе. Яго настаўнік Плятон (427-347), які быў заснавальнікам першай школы ў Афінскай дзяржаве, наадварот, даводзіў пра перавагі арганізацыі гаспадаркі, заснаванай на грамадзкай уласнасьці. У сваім трактаце “Рэспубліка” ён казаў пра братэрства ў грамадзтве, якога можна дасягнуць шляхам агульнага валоданьня маёмасьцю, роўнага разьмеркаваньня вырабленага прадукта, і нават… сумеснага карыстаньня жонкамі і выхоўваньня разам усіх дзяцей.
Пазьней, у сярэдневеччы, ягоныя думкі ляглі ў сюжэты утапічных раманаў, якія ўжо ў Новы час сталі падмуркам для стварэньня тэорыі сацыялізму, спачатку утапічнага, а затым і навуковага. Гэта дало падставу некаторым дасьледчыкам лічыць Плятона заснавальнікам дактрыны “камунізму”. Такім чынам, з самага пачатку існаваньня эканамічнай думкі і да сёняшняга часу цягнецца бясконцая спрэчка, – якая арганізацыя гаспадаркі лепшая, на падстве прыватнай альбо грамадзкай формы ўласнасьці?

Прабел. Кніжна-пісьмовая спадчына Старажытных Грэцыі і Рыму была амаль цалкам зьнішчана падчас заваяваньня Рымскай імперыі: спачатку заходняй яе часткі нямецкімі барбарскімі плямёнамі, затым, праз тысячу гадоў, і ўсходняй яе часткі – туркамі. З гэтай прычыны на пэўны час творы антычных аўтараў у Еўропе апынуліся ў забыцьці. Настаў неспрыяльны час для разьвіцьця навук. Ролю галоўнай навукі праз якую вырашаліся тыя ці іншыя грамадзкія пытаньні стала выконваць вучэньне Езуса Хрыста і ягоныя інтэрпрэтацыі, зробленыя царквой.Але хрысьціянскую царкву ва ўсе часы больш цікавілі пытаньні духоўнага ўдасканаленьня чалавека, чым яго матэрыяльнае становішча, і таму складана адшукаць у творах яе прадстаўнікоў нейкую эканамічную думку.Гэты перыяд, які Й. Шумпэтэр справядліва назваў вялікім прабелам, цягнуўся ажно да пачатку  XIII ст., пакуль еўрапейцы праз арабаў і габрэяў ня здолелі пазнаёміцца з захаваўшыміся працамі Арыстоцеля і іншых антычных мысьліўцаў. Паўторнае адкрыцьцё твораў Арыстоцеля зьмяніла становішча, бо выявіла шэраг супярэчнасьцяў паміж сацыяльна-грамадзкімі падыходамі сьвецкіх і рэлігійных мысьліўцаў. Прыйшлося інтэграваць вучэньне Арыстоцеля з хрысьціянскім вучэньнем. Лідэрам такога сінтэзу стаў італіец Тамаш Аквінскі (1235-1274). У новай традыцыі вучэньне Арыстоцеля заняла дамінуючае палажэньне, а таму час яе дамінаваньня ў Еўропе, які цягнуўся амаль трыста гадоў (XIII-XVI ст.), сталі называць арыстоцелеўскім перыядам. Па Арыстоцелю ідэял філязофскіх ведаў – гэта веды тэарэтычныя. Магчыма таму за новай традыцыяй замацавалася найменьне “схаластычная думка”, а яе прадстаўнікоў сталі называць “філезафамі-схаластамі”.

Арыстоцелеўскі перыяд. Трэба ўлічваць, што станаўленьне схаластычнай грамадзкай думкі адбывалася на фоне замацаваньня феадальнага ладу і прыгоннага права, саслоўнага парадку, усталяваньня манаполіі царквы на веды. Многія дасьледчыкі, дарэчы, так і ўспрымалі Т. Аквінскага, як чалавека, які здолеў паставіць вучэньне Арыстоцеля на службу царкве. Але яшчэ дакладней будзе сказаць, што яно было пастаўлена на абарону феадальнага ладу. Апраўдавалася саслоўна-феадальная няроўнасьць, прапаноўвалася замацаваць саслоўны стан заканадаўчым шляхам, каб найперш гарантаваць недатыкальнасьць маёмасьці. Перавагу прыватнай ўласнасьці, Т. Аквінскі даводзіў праз тое, што людзі лепш забоцяцца аб тым, што асабіста належыць ім, чым аб тым, што належыць многім; і што яны будуць працаваць больш рупліва на сябе, чым на іншых.

Арыстоцелізм у Беларусі. У Беларусі арыстоцелеўскі перыядпачаўся з пачаткам дзейнасьці першых мысьліўцаў.У XII – першай палове XIII ст. для старажытнай Беларусі ў перыяд росквіту Полацкага і Тураўскага княстваў былі характэрныя пэўныя адраджэнскія рысы калі сваёй асьветніцкай дзейнасьцю адзначыліся Ефрасіньня Полацкая і Кірыла Тураўскі. Сюды трэба дадаць росквіт у гэты ж час Смаленскага княства і асьветніцкую дзейнасьць там Кліма Смаляціча, “кніжніка, якога не бывала на Русі”, а таксама Аўрама Смаленскага. Згодна М. Доўнар-Запольскаму “Смаляціч і яго пасьлядоўнікі дапускалі вольнае тлумачэньне сьвяшчэннага пісаньня, абапіраючыся ў сваіх тлумачэньнях на творы Гамера, Плятона і Арыстоцеля, якія яны чыталі ў арыгінале”. Хутчэй за ўсё гэтыя кнігі патрапілі ў тагачасную Беларусь з Усходняй Рымскай імперыі, і былі напісаныя на старажытнай грэцкай мове, якую ў той час у абавязковым парадку вывучалі сьвятары.

Другая хваля цікавасьці да вывучэньня твораў Арыстоцеля, Платона, Гамера, Сэнэкі і іншых антычных мысьліўцаў прыйшла разам з тым, як іх заходне-эўрапейскія перавыданьні 2-ой паловы XV – XVI ст. сталі трапляць у Вялікае княства Літоўскае. Пэўная колькасьць перакладаў выконвалася і ў тагачаснай беларускай дзяржаве.

Напрыклад, кніга Цыцэрона “Аб абавязках” у перакладзе Станіслава Кашуцкага выйшла ў Лоску ў 1575 г. і ў Вільне (1583, 1593). Схаластычная традыцыя аформілася інстытуцыйна з прыходам у Беларусь першых езуітаў і атрыманьня імі каралеўскага прывелея на заснаваньне Віленскай езуіцкай акадэміі (1579).

Эканамічная навука філёзафаў-схаластаў. Схаласты прынялі класіфікацыю навук, якой карысталіся антычныя мысьліўцы (Арыстоцель, Плятон, Зянон), калі ўсе веды зводзіліся ў філязофію (адсюль – “філёзафы-схаласты”). Філязофія дзялілася на некалькі частак – логіку, фізіку, метафізіку і маральную філязофію (куды як раз і ўваходзілі – этыка, эканоміка і палітыка) – мал. 1.1.

Мал. 1.1. Клясіфікацыя навук антычных мысьліўцаў, прынятая філёзафамі-схаластамі.

Эканоміка, як складная частка філязофіі, пачала выкладацца яшчэ ў Віленскай акадэміі. У часы позьняй схаластыкі існавала прадпісаньне наконт структуры курса па філязофіі: першы год вывучалі логіку, ці як яе яшчэ называлі рацыянальную філязофію, другі год – фізіку, ці натуральную філязофію, трэці год – метафізіку, альбо транснатуральную філязофію, і нарэшце, калі хопіць часу, маральную філязофію. Нягледзячы на прадпісаньне, некаторыя выкладчыкі, напрыклад, Мацей Сарбеўскі (1595-1640), Лука Залускі (1604-1676), Адам Алізаровіч (1618-1659), Тодар Білевіч (другая палова XVII ст.), лічылі галоўнай часткай маральную філязофію і аддавалі ёй перавагу. У прыватнасьці, на думку Л. Залускага, менавіта маральная навука, або “навука аб норавах”, якая “зьвернута да ўдасканаленьня жыцьця” зьяўляецца сапраўднай філязофіяй. Прадметам “эканомікі” у той час згодна арыстоцелеўскай традыцыі лічыліся дом і сям’я. Але ў сваёй працы “Агульная філязофія” (1640) Л. Залускі ўжо сьцьвярджае, што дом і сям’я папярэднічаюць такім супольнасьцям, як паселішча, цывільнае грамадзтва (civitas) і дзяржава. Пад “палітыкай” жа разумелі навуку кіраваньня дзяржавай. А. Алізаровіч лічыў яе самай важнай часткай філязофіі, бо на яго думку яна служыла уладкаваньню грамадзкага жыцьця. Беларускія філёзафы-схаласты ў пачатку XVII ст., як у цэлым у той час у Еўропе, ужо паступова падыходзілі да асэнсаваньня наяўнасьці асобнай навукі, за якой пазьней замацуецца назва “палітычная эканомія”. Пакуль жа, можна спрошчана сказаць, што тыя пытаньні, якія сёньня разглядае эканамічная навука, тады адносіліся да навукі з назвай маральная філязофія – навукі аб кіраваньні чалавекам, хатняй гаспадаркай і краінай. У Віленскай акадэміі існавала катэдра маральнай філязофіі, а ў 1677 г. была адчынена яшчэ і асобная катэдра палітыкі.

Стварэньне ўмоваў для станаўленьня сьвецкай думкі.С пачатку XIV ст. схаластычнай традыцыі паступова пачалі супрацьстаяць прадстаўнікі сьвецкай эканамічнай думкі з розных яе плыняў: спачатку рэфарматары-пратэстанты, меркантылісты і утапісты, затым фізіякраты, а ў самы апошні момант зь імі пасьпелі сутыкнуцца нават прадстаўнікі клясічнай школы палітэканоміі.

Станаўленьне сьвецкай думкі было зьвязана з пачаткам эпохі Адраджэньня і Рэфармацыі. Характэрнай рысай той эпохі было апеляваньне да моцы чалавечага розуму. Пачалося ўсё з таго, што асобныя мысьліўцы сталі даводзіць аб натуральным праве простага чалавека на вольнае тлумачэньне Бібліі і Евангельля, самых папулярных на той час кніг, абвінаваціўшы пры гэтым апалагетаў царквы ў скажэньні сьвятых пісаньняў. Заснавальнікамі Рэфармацыі былі: у Чэхіі – Ян Гус () и Геранім Пражскі (), у Нямеччыне – Марцін Лютэр (1483-1546), у Швэйцарыі – Ульрых Цвінглі (1484-1531), у Францыі – Жан Кальвін (1509-1564), у Нідэрляндах – Эразм Ратэрдамскі (1467-1536).Рэфармацыйна-гуманістычны рух, які ахапіў значную частку Еўропы, нёс разам з сабой зьяўленьне кнігадрукаваньня, выкарыстаньне жывой гутарковай мовы ў рэлігійных кнігах, станаўленьне нацыянальных дзяржаў. Пакрысе распачаўся працэс вызваленьня навуковай дзейнасьці з пад улады царквы, што паспрыяла станаўленьню і разьвіцьцю розных раней забароненых навук, у тым ліку і сьвецкай эканамічнай думкі. З боку арыстакратыі вырас попыт на сьвецкую адукацыю ва ўнівэрсытэтах, а таксама на людзяў абазнаных у навуках, якія браліся на ўтрыманьне і якім ставілася ў абавязкі займацца выхаваньнем дзяцей магнатаў і суправаждаць апошніх у паездках; сярод саміх заможных людзяў стала ў тыя часы модным разважаць на тэму “арганізацыі гаспадрчага жыцьця грамадзтва” і друкаваць гэтыя нататкі ў выглядзе розных памфлетаў, эсэ, раманаў і трактатаў.

Шэраг геаграфічных адкрыцьцяў на прыканцы ХV ст. (адкрыцьцё Амэрыкі і марскога шляху да Індыі) паспрыялі актывізацыі гандлю і зьяўленьню новых заможных саслоўяў – гандляроў, якія з часам ператвараліся ў землеўладальнікаў, растаўшчыкоў і банкіраў. Гэтыя людзі ў сваёй большасьці таксама былі зацікаўленыя ў зьмене грамадзкага ладу і зьяўленьні тэарэтычных канцэпцый, якія б абгрунтовывалі справядлівасьць заробленных імі грошаў, і прывялі ў адпаведнасьць іх матэрыяльны стан са статусам у грамадзтве (бо схаластычная навука, як і антычныя мысьліўцы, лічылі гандль і заробленыя ад яго грошы несумяшчальнымі з гонарам і званьнем шляхціча). Шмат хто зь іх таксама пачынаў займацца навукай, альбо браўся апекаваць адукаваных людзяў.  Такім чынам, утварыўся новы падзел працы, дзе знайшлося месца новай прафесіі – людзям, якія ўвесь час займаліся навукай, былі матэрыяльна незалежнымі ад уладаў, і маглі кіравацца ў сваёй дзейнасьці такой мэтай, як пошук ісьціны, замест таго, каб займацца абгрунтаваньнем палітыкі, праводзімай уладамі. Станоўчыя вынікі ад такіх зьменаў не прымусілі сябе доўга чакаць.

Узьнікненьне канцэпцыі меркантылізму. Калі марскія еўрапейскія дзяржавы займелі калоніі, гэта яшчэ больш ажывіла гандаль. З заснаваных там капальняў у Еўропу пачалі завозіць шмат золата і срэбра, на якія гэтыя дзяржавы набывалі неабходныя тавары і сыравіну ў іншых еўрапейскіх краінах. Такім чынам, распачаўся росквіт Брытаніі, Гішпаніі, Партугаліі, Нідэрляндаў. Ужо было відавочна, што тлумачэньні схаластаў аб шкоднасьці гандлю не адпавядалі рэчаіснасьці. Наадварот, у мысьліўцаў таго часу ад убачанага склалася ўражаньне, што гандаль – ёсьць адзіная крыніца багацьця, а ўсе астатнія галіны вытворчасьці проста пастаўляюць для яго тавары. Прыхільнікаў такой сыстэмы поглядаў пазьней сталі называць меркантылістамі, а саму гэту канцэпцыю – меркантылізмам (са стараж. італ. – mercante, купец). Тыповымі парадамі, якія ў той час, давалі дарадцы каралям, былі такія: назапашваць як мага болей золата і срэбра; экспартаваць толькі перапрацаваныя тавары; забараніць вываз золата і срэбра, абмежаваць наколькі гэта магчыма імпарт тавараў, выраб якіх можна наладзіць у сваёй краіне, і калі ўжо імпартаваць, то толькі сыравіну, якая затым будзе перапрацаваная ў гэтай краіне мясцовай прамысловасьцю. Меркантылізм зьяўляўся дамінуючай плыняй эканамічнай думкі ў Еўропе ў XVII - першай палове XVIII ст. Лідэрамі яго ў розных краінах былі – італіец А. Сэра (гады жыцьця дакладна невядомыя, захаваўся толькі трактат), ангелец Т. Ман (1571-1641), француз Ж. Бадэн (1530-1595). Яшчэ адзін француз А. Манкрэцьен (1575-1621) у 1615 годзе ў назве свайго трактату ўпершыню ўжыў словазлучэньне “палітычная эканомія”, якое пазьней на пэўны час стала назвай усёй эканамічнай навукі, а ў дачыненьні да асобных яе плыняй, ці ў асобных краінах да ўсёй сучаснай навукі, ужываецца і дагэтуль (прыкладам, у той жа Францыі).

Пачатак сьвецкай думкіў Беларусі. У 1413 г. вялікі князь Вітаўт з пашанай прымаў у Вільні паплечніка Яна Гуса магістра Гераніма Пражскага, які цэлы год свабодна пашыраў у нашай краіне гуманістычныя ідэі гусітаў. Але гэта быў толькі выпадак. Станаўленьне ж сьвецкай думкі ў Беларусі, у тым ліку эканамічнай, бярэ пачатак з рэфармацыйна-гуманістычнага руху ў пачатку XVI ст., а яшчэ дакладней – з выданьняў Ф. Скарыны (1485-1541). Рэакцыйныя дзеячы таго часу абвінавачвалі беларускага першадрукара ў “злачыннай сувязі з Рэфармацыяй, у ерэтычным спосабе мысьленьня”, а яго Біблію лічылі “разбэшчвальнай і супярэчнай усім апостальскім і сьвятым уставам і ва ўсім згоднай з Бібліяй Лютэра”[1] (ад аўтара. хоць Скарынава Біблія выйшла раней за нямецкую Лютэраву). У 1539 г. Абрам Кульва (1510-1545) у Вільне адкрыў першую пратэстанцкую школу. Традыцыю тлумачыць біблейскія кнігі з пазыцый Асьветніцтва на старажытнай беларускай мове ў тым жа XVI стагодзьдзі працягнулі В. Цяпінскі (1540-1603), С. Будны (1530-1593), Л. Крышкоўскі (жыў і працаваў у другой палове XVI ст.), М. Кавячынскі (1529-1572), Я. Намыслоўскі (1560-1635). Напрыклад, С. Будны, які свае вучэньне называў хрысьціянскім, у сваіх трактатах абгрунтовываў прынцып адпаведнасьці юрыдычных нормаў вучэньню Езуса Хрыста і новазапаветнай хрысьціянскай этыцы.

Уплыў Контррэфармацыі на разьвіцьцё эканамічнай думкі.Рэакцыяй на станаўленьне сьвецкай думкі з боку прыхільнікаў захаваньня жорсткай улады царквы стала заснаваньне ў 1534 г. ордэна Езуса Хрыста. Яго чальцы – езуіты, ставілі на мэце змагацца з рознымі праявамі адступніцтва, пад якім яны разумелі кожную спробу вольнага тлумачэньня Бібліі і адхіленьня ад склаўшыхся дагэтуль агульнапрынятых норм. Езуіты стварылі адзіную сыстэму еўрапейскай адукацыі, куды ўваходзілі установы розных узроўняў (ад калегіюмаў да ўнівэрсытэтаў), паўсюдна ў якасьці працоўнай мовы навучаньня ўвялі латынскую мову, што дазволіла выраўняць рэгіянальны ўзровень адукацыі і дасягнуць даволі высокага сярэднееўрапейскага стандарта ў галіне ведаў. Яшчэ і цяпер досьвед створанай калісьці езуітамі агульнаеўрапейскай сыстэмы адукацыі (1534-1773) прыводзіцца ў якасьці прыклада як трэба арганізовываць справу (напрыклад, у межах ЭЗ, альбо асобнай нейкай краіны). Кожны раз калі ў нейкай краіне адчыняўся новы ўнівэрсітэт сюды пераносіўся агульнаеўрапейскі стандарт адукацыі таго часу. Праўда істотным недахопам, які с цягам часу перакрыў усе станоўчыя моманты, было прыняцьцё езуітамі ў якасьці артадоксіі схаластычнай традыцыі і непрыманьне зь іх боку іншадумства, без чаго разьвіцьцё навук немагчыма сабе ўявіць. У 1542 г. у Рыме была створана інквізіцыя, якая разгарнула ў каталіцкіх краінах барацьбу з рэлігійным іншадумствам і рэфармацыйнымі плынямі, а ў 1559 г. –  надрукаваны пэршы “Індэкс забароненых кніг”.  Пачаўся працяглы перыяд супрацьстаяньня, ахвярамі якога сталі шмат мысьліўцаў, спаленых на вогнішчы.

Контррэфармацыя ў Беларусі. Першыя трынаццаць езуітаў зьявіліся ў Вільне ў 1569 годзе. Узначальваў групу П. Скарга (1536-1612), які стаў  праз дзесяць гадоў першым рэктарам Віленскай езуіцкай акадэміі. Такім чынам, у 1579 годзе быў адкрыты першы ўнівэрсытэт ў Вялікім княстве Літоўскім. Але супярэчнасьць той падзеі заключалася ў тым, што паставіўшы на мэце стварыць у ВКЛ сыстэму адукацыі еўрапейскага ўзроўню, езуіты адначасова абвесьцілі навуковыя веды грахоўнымі. Ужо ў 1581 г. ў Вільне яны ўпершыню палілі кнігі апанентаў. Сто гадоў спатрэбілася дзеля таго, каб на вогнішчы разам з кнігамі сталі паліць і іх аўтараў. Першай такой ахвяраў за сваё вальнадумства стаў філёзаф Казімір Лышчынскі (1636-1689), якога пасьля ахрысьцілі беларускім Джардана Бруна. К таму часу ў тагачаснай Беларусі быў адладжаны і заканадаўча замацаваны механізм барацьбы з іншадумствам. Спачатку ў 1647 г. сейм прыняў рашэньне зачыніць усе навучальныя ўстановы апанентаў, затым у 1658 ён прыгаварыў іх да выгнаньня з краіны, у 1668 сэйм прыраўняў да злачынства, якое цягнула за сабой выгнаньне з краіны, адступніцтва ад каталіцтва ўжо любога чалавека, і нарэшце ў 1674 ён вынес рашэньне за адступніцтва ад каталіцтва караць сьмерцю. У адрозьненьні ад цяперашніх пратэстанцкіх краін Еўропы, такіх як Ангельшчына, Нямеччына, Швецыя, дзе перамагла Рэфармацыя і дзе ў свой час былі заснаваныя сьвецкія ўнівэрсытэты, у Беларусі перамогу “сьвяткавалі” езуіты. У перыяд 1650-1770 гады тут было забаронена ўсякае іншадумства, і таму гэты перыяд ў гісторыі эканамічнай думкі Беларусі вельмі бедны на сьвецкія творы. Характэрным прыкладам зьяўляецца лёс С.М. Аскеркі (1712-1780), дарадцы па эканамічным пытаньням прускага караля Фрыдрыха ІІ, які ў выніку зьехаў з ВКЛ, але пакуль прылюдна не адрокся ад пратэстанскай веры, то сьмяротнае пакараньне пагражала ўжо яго бацьке. Толькі з 1773 г., калі ордэн езуітаў быў скасаваны па ўсёй Еўропе, на падмурку Віленскай акадэміі, была заснавана Вышэйшая школа ВКЛ, і пачаў адбывацца пераход  на сьвецкія навучальныя праграмы.

Возникновение утопий. В рамках светской мысли, когда шел отбор идей касательно организации экономической жизни общества, высказывался их широкий спектр – от первых научно-обоснованных до сумасбродных, но привлекательных и бередящих сознание многих людей.

Слово «утопия» стало нарицательным для обозначения все описаний устройств обществ, которые на практике реализовать не представляется возможным. Это слово возникло из названия романа английского писателя Томаса Мора (1478-1535) «Золотая книга столь же полезная, как и забавная, о наилучшем устройстве государства и о новом устройстве Утопии», впервые опубликованной в 1516 году. В книге рассказывается о том, как португальский путешественник Рафаил Гитлодей повествует о странствиях великого мореплавателя Америга Веспуччи, который натолкнулся на неизвестный ранее остров под названием Утопия. Там он увидел блаженную жизнь, без частной собственности, где все трудятся, где нет ни бедных, ни богатых. На острове установлена коллективная собственность, царит порядок и дисциплина, все блага принадлежат всем. Никто никому не завидует, все занимаются наукой и искусством. С тех пор закрепилась традиция называть произведения, в которых описывалось идеальное устройство будущего общества  – утопиями. К утопическому жанру принадлежала и работа французского писателя Т. Кампанеллы (1568-1639) – «Город солнца» (1623). Эти работы представляли собой продолжение традиции Платона.

Сярэдневечныя беларускія утапісты. Адным з першых утапістаў у ВКЛ быў Феадосій Касой (ажыцьцяўляў сваю дзейнасьць у сярэдзіне XVI ст.). Яго сучасьнікі казалі “Як Магамет разбэсьціў сваім вучэньнем усход, Лютэр – Захад, так Феадосій – Літву”.  Ён выступаў супраць феадальных парадкаў, прыгону, саслоўеў, інстытуту царквы; царкву і дзяржаву уяўляў як адзіны механізм, дзе царква – гэта рычаг, які прыводзіць у дзеяньне сыстэму прыгнёту” (асьветнікі, с. 217). Былі ў тагачаснай Беларусі і іншыя мысьліўцы, працаваўшыя ў рэчышчы традыцыі, якая сёньня атаясамліваецца з Т. Морам і Т. Кампанелай, г.зн. з сярэдневечнымі утапістамі. Павел з Візны (сярэдзіна XVI ст.) гаварыў пра вялікія падаткі, што вымушаныя плаціць сяляне, зьвяртаў увагу на адсутнасьць абгрунтаваньня для існаваньня саслоўеў і прыгону. Пётр з Ганёндза (?-1573) адзін з самых адукаваных людзей свайго часу, былы выкладчык Падуанскага унівэрсытэту, пра дзейнасьць якога ведаў нават Ж. Кальвін, адмаўляў царкоўна-ідэялагічную і філязофскую схаластычную традыцыю; лічыў асноўнымі аўтарытэтамі чалавечы розум і сьвяшчэннае пісаньне; выступаў супраць прыватнай уласнасьці, сацыяльнай няроўнасьці, сьвецкай улады, феадальнага права, пакараньня сьмерцю, войнаў. Міхал Гіціх (?-1654) у трактаце “Аб задавальненьні Хрыста” (1612), які быў перавыдадзены нават пасьля яго сьмерці ў 1677 г. у Амстэрдаме, выказываў думкі аб сіле чалавечага розуму і законах прыроды.

<< | >>
Источник: Акулич В.А.. История экономических учений: учебно-методический комплекс для студентов экономических специальностей. – 2-е изд. испр. Мн.: Изд-во МИУ, – 100 с.. 2006

Еще по теме Тема 1. Средневековая экономическая мысль: схоласты, меркантилисты, утописты.:

  1. Семинар по теме 1. Средневековая экономическая мысль: схоласты, меркантилисты, утописты.
  2. схоласты, меркантилисты, утописты.
  3. Тема 2. Экономическая мысль средневековья
  4. Тема 1. Предмет и методология истории экономических учений. Экономическая мысль древности и Средневековья
  5. Тема 3. Экономическая мысль средневековья
  6. Тема: Экономическая мысль Древнего мира и Средневековья
  7. Тема 2 Экономическая мысль Древнего мира и средневековья. Меркантилизм.
  8. Тема 2. Натурально-хозяйственная экономическая мысль древнего мира и средневековья
  9. Экономическая мысль средневековья
  10. § 2. Экономическая мысль средневековья
  11. Экономическая мысль средневековья.
  12. Вопрос 5 Экономическая мысль Средневековья: общий обзор
  13. Экономическая мысль Восточного Средневековья
- Информатика для экономистов - Антимонопольное право - Бухгалтерский учет и контроль - Бюджетна система України - Бюджетная система России - ВЭД РФ - Господарче право України - Государственное регулирование экономики в России - Державне регулювання економіки в Україні - ЗЕД України - Инновации - Институциональная экономика - История экономических учений - Коммерческая деятельность предприятия - Контроль и ревизия в России - Контроль і ревізія в Україні - Кризисная экономика - Лизинг - Логистика - Математические методы в экономике - Международные экономические отношения - Микроэкономика - Мировая экономика - Муніципальне та державне управління в Україні - Налоговое право - Организация производства - Основы экономики - Политическая экономия - Размещение производительных сил (РПС) - Региональная и национальная экономика - Страховое дело - Теория управления экономическими системами - Управление инновациями - Философия экономики - Ценообразование - Экономика зарубежных государств - Экономика и управление народным хозяйством - Экономика отрасли - Экономика предприятия - Экономика природопользования - Экономика труда - Экономическая безопасность - Экономическая география - Экономическая демография - Экономическая статистика - Экономическая теория и история - Экономический анализ -